«Сітуацыя на мяжы Літва – Беларусь катастрафічная»
11- 28.04.2024, 16:44
- 15,222
Праезд на машыне доўжыцца тры дні.
Чарга з легкавых аўтамабіляў на ўезд у Беларусь праз памежны пераход «Мядзінінкай – Каменны Лог» складае больш за 4 км, а грузавікоў – больш за 10 км. Сітуацыя катастрафічная, паколькі час перасячэння мяжы цяпер ацэньваецца амаль на тры дні, піша тэлеграм-канал Infotrans Media.
Больш за 50% гэтай чаргі: перагоншчыкі на транзітных нумарах, паколькі Латвія і Польшча закрылі афармленне транзітных машынаў, Літва – не.
«Асобнай чаргі для турыстаў і тых, хто едзе праз працу няма. Сітуацыя катастрафічная», – адзначаецца ў паведамленні.
Паводле звестак літоўскага боку, цяпер на выезд з Літвы ў Беларусь у пункце пропуску «Мядзінінкай – Каменны Лог» стаіць 1070 грузавых і легкавых аўтамабіляў, час чакання перасячэння мяжы ацэньваецца на 141 гадзіну (гэта значыць амаль шэсць дзён). У пункце пропуску «Шальчынінкай – Беняконі» 799 машынаў, час чакання ў чарзе – 133 гадзіны (больш за пяць дзён).
Вось так выглядае чарга ў пункце пропуску «Мядзінінкай – Каменны Лог» на ўезд у Беларусь.
Нагадаем, цяпер на мяжы Беларусі і Літвы працуюць два з шасці пунктаў пропуску. Гэта «Мядзінінкай – Каменны Лог», а таксама «Шальчынінкай – Беняконі».
Пераходы «Лаварышкес – Катлоўка» і «Райгардас – Прывалка» былі зачыненыя 1 сакавіка сёлета. А «Шумскас – Лоша» і «Цвярачус – Відзы» не працуюць з 18 жніўня 2023-га. Пастанова пра закрыццё прымалася ў інтарэсах нацыянальнай бяспекі.