Мэсі ўстанавіў два бамбардзірскія рэкорды ў MLS
- 28.04.2024, 18:33
- 2,854
Аргентынскі нападнік абараняе колеры «Інтэр Маямі».
Аргентынскі нападнік «Інтэр Маямі» Ліянэль Мэсі запісаў на свой рахунак два галы і дзве перадачы ў матчы MLS з «Нью-Інглэнд Рэвалюшн» (4:1).
«Інтэр Маямі» атрымаў валявую перамогу, прапусціўшы на першай хвіліне. Мэсі забіў на 32-й і 68-й хвілінах, а таксама асіставаў Бэнджаміну Крэмаскі (83) і Луісу Суарэсу (89).
Аргентынец стаў першым гульцом у гісторыі турніру, які паўдзельнічаў у двух і больш галах сваёй каманды ў пяці матчах запар, а таксама ўстанавіў бамбардзірскі рэкорд лігі ў стартавых сямі матчах, запісаўшы на свой рахунак 16 дзейсных дзеянняў (дзевяць галоў і сем перадачаў), адзначае прэс-служба «Інтэр Маямі».
Матч прайшоў пры рэкорднай для стадыёна «Нью-Інглэнда» ў Фоксбара (штат Масачусэтс) аўдыторыі 65612 чалавек.
«Інтэр Маямі» лідар у MLS, а 36-гадовы Мэсі – у спісе найлепшых бамбардзіраў сезону.